Фота: Андрэй Струнін / «Собеседник»

«Як гісторык я зайздрошчу таму, што Беларусь ніколі не кідалася ў крайнасці, якія ўласцівыя нам. Нам ёсць чаму павучыцца ў Беларусі», — заявіў міністр культуры Расіі Уладзімір Мядзінскі у інтэрв'ю праграме «Тыдзень» тэлеканала СТВ, якая была паказана ўвечары 12 чэрвеня.

«У Беларусі заўсёды, апошнія 20—25 гадоў, гісторыя падносілася непарыўнай, — адзначыў расійскі чыноўнік, — ніхто не адхрышчваўся ад савецкага мінулага, ні ад агульнай вялікай імперскай гісторыі, ні ад Вялікага Княства Літоўскага. Гісторыя разглядалася як непарыўны ланцужок. Ніхто не абвяшчаў нейкія адрэзкі свайго мінулага «дзікім варварствам» ці «злачынным рэжымам», «гістарычнымі памылкамі».

Па словах Мядзінскага, «такое паважлівае стаўленне да дзеяў сваіх продкаў, спроба не абяліць іх у чымсьці, а паспрабаваць зразумець, чаму яны так рабілі, і зрабіць высновы з дасягненняў і памылак — гэта вельмі правільны гістарычны падыход».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?