uefa.com

uefa.com

Гульня прайшла ў Лілі, на 19-й хвіліне лік адкрыў Шкадран Мустафі, потым былі паўтары гадзіны роўнай барацьбы. І толькі на трэцяй дададзенай хвіліне кропку паставіў Бастыян Швайнштайгер, які перад гэтым выйшаў на замену.

Нагадаем, што сёння Польшча перамагла Паўночную Ірландыю — 1:0.

Германія, Польшча — 3, Украіна, Паўночная Ірландыя — 0.

16 чэрвеня (чацвер) Украіна згуляе з Паўночнай Ірландыяй (19:00), а Германія — з Польшчай (22:00).

У панядзелак на чэмпіянаце Еўропы пройдуць наступныя матчы:

Іспанія — Чэхія (16:00), Ірландыя — Швецыя (19:00), Бельгія — Італія (22:00).

У аўторак першы тур скончыцца гульнямі: Аўстрыя – Венгрыя (19:00) і Партугалія – Ісландыя (22:00).

***

Нагадаем, што зборная Беларусі на чэмпіянат Еўропы не трапіла, фінішаваўшы ў адборачнай групе на 4-м месцы следам за Іспаніяй, Славакіяй і Украінай. Іспанцы і славакі трапілі на кантынентальнае першынство наўпрост, а Украіна — праз стыкавыя матчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0