Аляксандар Зімоўскі,
фота sovrep.gov.by

Як стала вядома Рацыі, у кіраўніцтве Белтэлерадыёкампаніі рыхтуюцца змены.

Верагодна, што старшыню гэтай структуры Аляксандра Зімоўскага вызваляць ад гэтай пасады ў сувязі з пераводам на іншую. Ходзяць чуткі, што яго чакае міністэрскі фатэль.

Сярод пераемнікаў Зімоўскага фігуруюць яго намеснік Аляксандр Мартыненка, намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч і цяперашні кіраўнік ЗАТ «Другі нацыянальны канал» (АНТ) Рыгор Кісель.

Пакуль ні ў прэс‑службе Лукашэнкі, ні ў прэс‑службе Белтэлерадыёкампаніі гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0