Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел у Беларускай інтэлектуальнай гульні, дзе за кубачкам гарбаты ці келіхам піва можна паспаборнічаць у ведах і інтэлектуальных здольнасцях з іншымі камандамі – аматарамі беларускай культуры.

Гульня складаецца з 9 тураў, у кожным з якіх пяць заданняў, акрамя фінальнага, дзе іх удвая больш. Пытанні прыдуманыя так, каб удзельнічаць у баях розумаў цікава было ўсім, незалежна ад заглыбленасці ў «беларускую тэму».

Акрамя гэтага, удзельнікаў чакаюць паэтычныя і музычныя сюрпрызы.

Працягласць – 2-2,5 гадзіны.

Кошт квітка – 50 000 рублёў за 1 чалавека.

Кароткая інструкцыя ад арганізатараў:

1. Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек, зарэгіструйце яе ў суполцы vk.com/belaruski_pab_kviz ці facebook.com/groups/bel.int.fest.

2. Прыходзьце 14 чэрвеня а 19-й гадзіне ў паб «Піўняры» (Мінск, вул. Лабанка, 77)

3. Калі не маеце каманды, усё роўна прыходзьце. Абавязкова знойдзем для вас кампанію!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?