Акруговы адміністрацыйны суд горада Кіева скасаваў рашэнне Кіеўскага гарадскога цэнтра занятасці аб адмове дазволу на працаўладкаванне ва Украіне аўтару і вядучаму ток-шоу «Шустэр Live» Савіка Шустэра.

Пра гэта Украінскай праўдзе паведаміў партнёр Савіка Шустэра па канале Павел Елізараў.

«Мы падавалі ў суд на Цэнтр занятасці», — адзначыў Елізараў. Паводле яго слоў, суд прыняў рашэнне на карысць Шустэра.

«Сёння суд задаволіў наш пазоў і скасаваў рашэнне Кіеўскага гарадскога цэнтра занятасці аб адмове дазволу на працаўладкаванне Шустэру», — сказаў ён.

Цяпер выдадзены Шустэру ў сакавіку дазвол на працу ва Украіне з'яўляецца сапраўдным.

Па словах Елізарава, у Цэнтра занятасці ёсць 5 дзён на падачу апеляцыі.

Як паведамлялася, 26 красавіка Кіеўскі цэнтр занятасці пазбавіў тэлевядучага Савіка Шустэра правы на працу ва Украіне. Шустэр пагражаў галадоўкай у знак пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0