Цыркавы артыст Міхай Месараш, які сыграў іншапланецяніна па мянушцы Альф у аднайменным тэлесерыяле канца 1980-х, памёр у ЗША ва ўзросце 76 гадоў.

Як паведаміў журналістам менеджар артыста Дэніс Варга, некалькі дзён таму Месараша экстрана шпіталізавалі пасля таго, як знайшлі беспрытомным у сябе дома.

Каля тыдня акцёр знаходзіўся ў коме, а затым памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. Непасрэдную прычыну смерці Варга, які сябраваў з акцёрам з 1974 года, называць не стаў.

Вядома, што ў апошнія гады жыцця Месараш цяжка хварэў і не працаваў. Варгу прыйшлося пачаць краўдфандынгавую кампанію, каб сабраць сродкі на пахаванне і аплату медыцынскіх рахункаў.

Міхай Месараш нарадзіўся ў Венгрыі ў 1939 годзе. У дарослым узросце яго рост складаў усяго 83 сантыметры, за што яго празвалі «самым маленькім чалавекам у свеце».

У 1970-х гадах Месараш уладкаваўся працаваць у цырк, а ў канцы 1980-х яго паклікалі выканаць загалоўную ролю ў тэлесерыяле «Альф».

Месараш выконваў ролю рудога іншапланецяніна Гордана Шамуэя, які прыляцеў з загінулай планеты Мелмак у Каліфорнію, дзе яго прытуліла сям'я Танер.

Члены сям'і празвалі іншапланецяніна Альфам (ад англійскага Alien Life Form — «іншапланетная форма жыцця») і спрабавалі яго адаптаваць да зямнога жыцця, але не заўсёды паспяхова.

Па сцэнары Альф, нягледзячы на салідны ўзрост (229 гадоў), быў ростам з дзіця. Так як камп'ютарная графіка тады не была шырока распаўсюджана, на яго ролю знайшлі сапраўднага акцёра.

Усе 102 серыі, колькі доўжылася серыял, Месараш з'яўляўся ў касцюме свайго пакрытага доўгай рудай поўсцю персанажа.

Яго сапраўднага аблічча многія прыхільнікі серыяла ніколі не бачылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?