Верхняя палата беларускага парламента сёння на пасяджэнні датэрмінова спыніла паўнамоцтвы члена Савета Рэспублікі пятага склікання Ганны Шарэйка.
Ганна Шарэйка па вызваленні ў зале суда, фота Улада Швядовіча
Як паведаміў, выступаючы перад калегамі, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Яўген Карашкоў, дадзеная працэдура звязана з тым, што ў адпаведнасці з законам аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў і члена Савета Рэспублікі, паўнамоцтвы члена СР па рашэнні верхняй палаты парламента павінны быць датэрмінова спыненыя ў сувязі з уступленнем у сілу прысуду Вярхоўнага суда.
«Уступленне ў законную сілу прысуду з'яўляецца безумоўнай падставай для датэрміновага спынення паўнамоцтваў члена Савета Рэспублікі з 10 чэрвеня», — канстатаваў Карашкоў.
Нагадаем, што ў пятніцу суд прысудзіў дырэктара Віцебскай бройлернай фабрыкі Ганну Шарэйка, затрыманую амаль два гады таму, да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый, тэрмінам на пяць гадоў.
Аднак суд паводле амністыі вызваліў яе ад адбыцця асноўнага і дадатковага пакаранняў са здыманнем судзімасці, таму Ганна Шарэйка была адпушчаная на волю ў зале суда.