Apple прэзентавала новую аперацыйную сістэму для сваіх камп'ютараў — macOS Sierra. У ёй будзе дададзены галасавы памочнік Siri, а таксама палепшаны працэс узаемадзеяння паміж прыладамі Apple. Трансляцыя прэзентацыі кампаніі вялася на яе сайце ў панядзелак, 13 чэрвеня.

Reuters

Новая аперацыйная сістэма дазволіць аўтаматычна разблакаваць камп'ютар, калі ў карыстальніка на руках будзе Apple Watch. Галасавы памочнік Siri можна будзе актываваць націсканнем на спецыяльны значок або пры дапамозе пэўнай камбінацыі клавіш. Працаваць ён будзе толькі пры падключэнні камп'ютара да сілкавання.

Sierra таксама дазволіць карыстальнікам рабіць пакупкі пры дапамозе Apple Pay проста праз браўзар. Для афармлення транзакцыі карыстальніку трэба будзе паднесці свой палец да сканара адбітка пальцаў на айфоне.

У новай версіі аперацыйнай сістэмы з'явіцца функцыя, якая дазволіць карыстальнікам вызваліць месца на цвёрдым дыску, выдаліўшы непатрэбныя файлы і накіраваўшы іх у воблачнае захоўванне. Новая АС дазволіць карыстальнікам глядзець відэа ў невялікім акне і працаваць пры гэтым з іншымі файламі.

Акрамя таго, Apple адмовілася ад ранейшых назваў сваіх аперацыйных сістэм накшталт OS X. Цяпер новыя аперацыёнкі будуць называцца macOS.

Sierra будзе даступная ўжо восенню гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?