Любоў да футбола стала трагедыяй для заўзятара з Паўночнай Ірландыі. Пра гэта інфармуе The Telegraph.

Адзначаецца, што смерць наступіла ў выніку няшчаснага выпадку. Пасля матчу Паўночная Ірландыя — Польшча, які праходзіў 12 чэрвеня ў Ніцы і завяршыўся перамогай польскай каманды, 25-гадовы мужчына зваліўся з 8-метровай набярэжнай на галечны пляж і разбіўся.

У гэты ж дзень адбылася бойка паміж французскімі і паўночнаірландскімі спартыўнымі фанатамі, пацярпелі сем чалавек. Праваахоўнікі паведамлялі пра вялікую колькасць нецвярозых фанатаў.

Міністр унутраных спраў Францыі 12 чэрвеня запатрабаваў абмежаваць продаж і ўжыванне алкагольных напояў на футбольным першынстве Еўра-2016.

Футбольная каманда Паўночнай Ірландыі 16 чэрвеня сустрэнецца ў Ліёне з футбалістамі з Украіны. Паўночнаірландская зборная заявіла, што незадоўга да матчу хоча ўшанаваць хвілінай маўчання памяць загінулага заўзятара, але для гэтага каманда павінна атрымаць ухваленне УЕФА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?