Лідар тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Бакр аль-Багдадзі ліквідаваны. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на інтэрнэт-партал «Элаф».

AP

Выданне інфармуе, што верхавод ІД забіты ў выніку авіяўдару антытэрарыстычнай кааліцыі, якую ўзначальвае ЗША.

Яшчэ адзін інтэрнэт-партал «Вілает Рака» таксама паведамляе, што Абу Бакр аль-Багдадзі ліквідаваны пры авіяўдары кааліцыі каля горада Рака.

Акрамя таго, газета Mirror са спасылкай на крыніцы апублікавала інфармацыю пра смерць аль-Багдадзі.

Інфармацыя аб ліквідацыі лідара групоўкі супярэчлівая. Агенцтва Ani news перадае, што снарад трапіў у аўтамабіль кіраўніка ІД, які знаходзіўся ў Рацы.

Між тым РІАН паведамляюе, што Міжнародная кааліцыя пакуль не дае афіцыйнага каментара з нагоды ліквідацыі лідара ІД.

Раней паведамлялася, што 10 чэрвеня Абу Бакр аль-Багдадзі быў цяжка паранены пасля авіяўдараў на мяжы паміж Іракам і Турцыяй. Таксама раненні атрымалі некалькі чалавек з яго атачэння.

Навіны пра смерць Абу Бакр аль-Багдадзі ўжо з'яўляліся ў СМІ. Так, вясной 2015 года журналісты ўжо пісалі, што верхавод групоўкі быў паранены і памёр у клініцы. Аднак тады інфармацыя аказалася непраўдзівай.

Аль-Багдадзі ўзначальвае групоўку «Ісламская дзяржава» з 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?