Былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі быў змешчаны ў палату інтэнсіўнай тэрапіі, пасля таго як яму зрабілі аперацыю на сэрцы ў адной з бальніц Мілана.

У паведамленні бальніцы гаворыцца, што аперацыя па замене сардэчнага клапана доўжылася чатыры гадзіны, ніякіх ускладненняў у яе ходзе не ўзнікла.

Берлусконі правядзе ў палаце інтэнсіўнай тэрапіі некалькі дзён, а затым будзе пераведзены ў звычайную палату. Агулам у бальніцы ён павінен прабыць некалькі тыдняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?