Нацыянальны аэрапорт Мінск увайшоў у дваццатку самых пунктуальных аэрапортаў Еўропы па версіі амерыканскага рэсурсу Flightstats, які адсочвае дакладнасць адпраўлення і прыбыцця рэйсаў, паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.

Паводле даных рэсурсу, у 2015 годзе Нацыянальны аэрапорт Мінск выканаў 88,89 працэнта рэйсаў своечасова. Пры гэтым з 15 890 прааналізаваных рэйсаў 1 499 былі выкананы з затрымкай. Сярэдняя затрымка склала крыху больш за 38 мінут. «З такімі паказчыкамі галоўны аэрапорт краіны заняў 19-ю пазіцыю сярод самых пунктуальных паветраных гаваней Еўропы», — адзначылі ў прэс-службе.

Найбольш пунктуальнымі аэрапортамі Еўропы па выніках 2015 года Flightstats назваў фінскія Оўлу і Хельсінкі, якія займаюць першы і другі радок у Еўропе, а таксама шведскі Калакс - трэці. Аэрапорт Рыгі займае чацвёртае месца. Замыкае пяцёрку лідараў польскі аэрапорт Лавіца (Познань).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0