Reuters.com
Як паведамілі фотакарэспандэнты Reuters, невялікая група расіянаў з'явілася перад барам, дзе сядзелі англійскія заўзятары, і «справакавала» іх. Англічане ў адказ пачалі кідаць крэслы, але сітуацыя пачала нармалізоўвацца да прыезду паліцыі.
Два расійскія заўзятары былі арыштаваныя.
У Лілі ў сераду адбудзецца матч зборнай Расіі з камандай Славакіі. Зборная Англіі 16 чэрвеня згуляе з Уэльсам у Лансе(знаходзіцца ў 40 км ад Ліля).