Пасол Польшчы Конрад Паўлік падчас размовы з журналістамі на офісе «Прэс-клуб Беларусь» запэўніў, што Польшча разглядае вучэнні тэрытарыяльнай абароны ў Гродзенскай вобласці як выключна «абарончыя».

«Беларусь і Польшча найлепш разумеюць выклікі чаму, бо мы мяжуем і з Расіяй, і з Украінай», — сказаў дыпламат.

Паўлік адзначыў, што дзеянні краін накіраваныя не толькі на стабілізацыю сітуацыі ў рэгіёне, але і на адказ на бягучыя выклікі.

Спадар пасол адзначыў, што рады, бо яго місія супала з перыядам нармалізацыі адносін паміж краінамі. За 2008—2015 Беларусь наведалі 5 польскіх міністраў, сёлета — ужо трое. Як станоўчы фактар было адзначана павелічэнне выдачы польскіх віз для беларусаў.

Праблемнымі момантамі Конрад Паўлік назваў пытанні гістарычнай памяці («Беларускі катынскі спіс»), сітуацыя з польскай меншасцю, а таксама малы памежны рух.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?