Калектыў «Ленінград» на сваім афіцыйным канале на партале YouTube 30 красавіка размясціў новы кліп на песню «У Піцеры — піць». Ролік за паўтара месяца набраў больш за 13 мільёнаў праглядаў.

Праўда, не ўсе гледачы задаволеныя пасылам гурту, некаторыя з іх лічаць, што Сяргею Шнураву час пачынаць прапагандаваць здаровы лад жыцця, а не паказваць існаванне простага рускага чалавека. У прыватнасці, рабочыя з Набярэжных Чаўноў вырашылі зняць сваю версію кліпа.

У роліку «У Чаўнах — пахаць» аўтары хацелі заявіць пра прэстыж рабочых прафесій.

У відэа пасля сваркі з начальнікам супрацоўнік арганізацыі не адпраўляецца за дозай алкаголю, а вырашае ўладкавацца рабочым на завод. Кампанію яму складаюць мадэль, аніматар і выпускнік ВНУ.

Стваральнікі кліпа адзначылі, што ў відэа няма ніводнага прафесійнага акцёра, а сам ролік быў зняты менш чым за двое сутак.

Па словах аўтараў кліпа, яны не чакалі, што іх тварэнне выкліча рэзананс і будзе карыстацца папулярнасцю. За тыдзень відэа набрала ў сеціве больш за 86 тысяч праглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0