Нецвярозая дзяўчына танчыла на капоце аўтамабіля таксі, прыпаркаванага ля начнога клуба, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

«Як высветлілася, 19-гадовая жыхарка сталіцы была ў гасцях і ўжывала спіртное. Пасля вырашыла адправіцца ў начны клуб. Пад'ехаўшы да установы, дзяўчына забралася на капот прыпаркаванага таксі і стала танчыць. На аўто ўтварыліся ўвагнутасці. Тады яна перамясцілася на дах і працягнула актыўныя скокі», — распавяла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Таццяна Абозная.

Нястрымны разгул весялосці спынілі відавочцы, якія затрымалі хуліганку і перадалі яе супрацоўнікам міліцыі, якія прыбылі на месца здарэння. Яны даставілі танцорку ў РУУС для разбору. Затрыманая нідзе не працуе і не вучыцца. Яна сказала праваахоўнікам, што жаданне «запаліць» на чужым аўто ў ёй абудзіў алкаголь.

«У дачыненні да дзяўчыны распачатая крымінальная справа за здзяйсненне хуліганскіх дзеянняў, — распавёў намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС Аляксандр Прахарэнка. — Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0