Афіша11

Лекцыя Аляксея Ластоўскага «Беларусь на піўной мапе свету» — 16 чэрвеня ў Віцебску

Заўтра ў Віцебску пройдзе лекцыя Аляксея Ластоўскага — беларускага навукоўца, кандыдата сацыялагічных навук і, адначасова, самага дасведчанага ў Беларусі дэгустатара піва. Апошняму захапленню і будзе прысвечаная сустрэча.

Паводле Untapped — сацыяльнай сеткі, якая аб’ядноўвае піўных аматараў усяго свету, — за два гады Аляксею ўдалося пакаштаваць больш за 4000 гатункаў піва. Гэта самая вялікая лічба як у Беларусі, так і ў краінах СНД. Напярэдадні лекцыі «Народныя навіны Віцебска» звязаліся з выступоўцам, каб даведацца, што чакае наведнікаў «Торвальда» 16 чэрвеня.

— Ты шмат выступаеш з тэмай броварства, ёсць твае інтэрв’ю ў прэсе, можна паглядзець відэазапісы. Ці будзе на прэзентацыі ў «Торвальдзе» нейкая новая спецыфічная інфармацыя, якую ты падрыхтаваў менавіта для віцебскіх наведнікаў?

— Натуральна, інфармацыя будзе новая, бо ва ўсіх выступах я адказваў на пытанні, а тут з’явілася магчымасць распавядаць самому. Больш падрабязна, дэталёва, з дадатковымі ілюстрацыямі і відэашэрагам. У Віцебску мы больш глыбока паспрабуем разабрацца, што адбываецца з культурай броварства і культурай спажывання піва.

— У Беларусі?

— Так. Хаця трэба разумець, што наша краіна жыве не ізаляванай ад астатняга свету. І, адпаведна назве лекцыі, гэта будзе спроба размесціць Беларусь на сусветнай мапе броварства.

— Давай уявім асобу, якая б хацела ўзбагаціць свой піўны досвед і пазнаёміцца з як мага большым шэрагам смакаў і гатункаў за абмежаваны час. Якую б краіну ты параіў для наведвання?

— Самы просты і элементарны шлях — гэта паездка ў Польшчу. Нават далёка ад мяжы можна не ехаць, Беласток альбо Варшава дапамогуць акунуцца ў акіян гатункаў. Недзе чатыры гады назад там адбылася сапраўдная рэвалюцыя крафтавага піва, з’явілася мноства бровараў, новых гатункаў, бараў. Прычым, некаторыя бровары па сваёй якасці набылі еўрапейскую ці нават сусветную вядомасць. Таму Польшча — гэта самы просты і блізкі шлях. Калі паўстае візавае пытанне, то шмат чаго адбываецца і ў суседняй Расіі.

— А што перашкаджае «крафтавай рэвалюцыі» у Беларусі?

— Па-першае ў нас пачатковыя ўмовы былі не такімі спрыяльнымі, як у Польшчы. Па-другое, досыць шмат дзяржаўных рэгламентацый. Складаней разгарнуцца менавіта дробным броварам, бо патрэбнае ліцэнзаванне і іншыя падобныя рэчы, якія няпроста пераадольваюцца. Таму пакуль што, калі казаць пра Мінск, мы пераважна развіваемся ў форме хатняга піваварэння, калі піва робіцца не на продаж, а для сваіх патрэбаў. Максімум — пачаставаць сяброў. Гэта не патрабуе нейкага заканадаўчага афармлення. Хаця былі выключныя выпадкі, калі хатнія бровары пераходзілі на больш-менш прамысловы ўзровень. І апошняе, што істотна, Беларусь стартавала пазней і больш павольна. Але агульныя тэндэнцыі развіваюцца і ў нас. Новыя гатункі, новыя бровары — усё гэта паступова пранікае і ў нашу беларускую рэчаіснасць.

***

Лекцыя-прэзентацыя «Беларусь на піўной мапе свету» пройдзе ў чацвер 16 чэрвеня ў арт-пабе «Торвальд». Пачатак а 18-й гадзіне. Кошт уваходу: 30,000 рублёў, на якія можна атрымаць прадукцыю паба (чэк-бар).

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»10

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Усе навіны →
Усе навіны

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме7

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру3

Джаан Роўлінг засталася ў поўным захапленні ад сцэнарыяў першых эпізодаў серыяла пра Гары Потэра3

Тэрарыст-смяротнік здзейсніў тэракт у праваслаўнай царкве ў Дамаску 7

Расія нанесла ракетны ўдар па ўкраінскім палігоне. Ёсць забітыя і параненыя

Сяргей Ціханоўскі завёў сабе твітар11

За 2025 год у Беларусі ўжо затрымалі 14 чалавек за шпіянаж і дзяржаўную здраду6

«Ці можна Ціханоўскага пад сафіты і пытаць пра планы, а потым паказваць, як ён рыдае?»49

Церцель: Гэтае мерапрыемства на днях было толькі адным з многіх, але пакуль не пара пра іх казаць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»10

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць