Двое расійскіх заўзятараў, затрыманых пасля бойкі з англічанамі ў Лілі, і яшчэ двое, у машыне якіх, як паведамляецца, знайшлі зброю, будуць высланыя з Францыі.

Першыя двое расіян былі затрыманыя пасля бойкі з англійскімі заўзятарамі, якіх яны сустрэлі ў адным з бараў горада. Двое расійскіх фанатаў праходзілі міма кавярні, дзе сядзелі прыкладна 70 англійскіх заўзятараў. Фанаты абедзвюх каманд пачалі абражаць адзін аднаго, а затым кідацца крэсламі.

Як вынікае з заявы гарадскіх уладаў, другія двое былі арыштаваныя, «пасля таго як іх знайшлі п'янымі ў аўтамабілі са зброяй», аднак крыніца агенцтва Рэйтэр у паліцыі кажа, што знойдзенай у фанатаў зброяй былі драўляныя палкі.

Нагадаем, у аўторак ўлады Францыі абвясцілі аб рашэнні дэпартаваць шасцярых расійскіх фанатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?