Адзіны кандыдат на намінацыю на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп будзе дамагацца забароны на набыццё зброі для некаторых катэгорый грамадзян ЗША.

«Я сустрэнуся з прадстаўнікамі Нацыянальнай стралковай асацыяцыі, якая мяне падтрымлівае, каб абмеркаваць забарону на набыццё зброі людзям, якія знаходзяцца ў спісах патэнцыйных тэрарыстаў або асоб, якім забаронены пералёты», - напісаў Трамп ў твітары.

Раней Трамп выказваўся супраць любых абмежаванняў на набыццё зброі ў ЗША. Пазіцыя Трампа па зброі з'яўляецца важнай часткай яго платформы. Электарат Трампа лічыць права валодаць зброяй, гарантаванае другой папраўкай да Канстытуцыі ЗША, адным з асноўных і неад'емных правоў любога грамадзяніна.

Перамена пазіцыі Трампа паследавала за бойняй у гей-клубе Pulse ў горадзе Арланда ў Маямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?