Белстат апублікаваў статыстыку аб колькасці беларусаў, якія маюць лішнюю вагу. Гэтыя звесткі былі атрыманыя па выніках выбарачнага апытання хатніх гаспадарак. Лішняй вагой лічыцца індэкс масы цела роўны 30 кг/м2. Індэкс масы цела разлічваецца як адносіны масы чалавека (у кг) да квадрата яго росту (у метрах).

Паводле статыстыкі, лішняя вага ёсць у 25,8% беларусаў. Гэтая лічба штогод расце, пяць гадоў таму яна складала 21%.

Ёсць розніца паміж жанчынамі і мужчынамі. Доля жанчын з лішняй вагой складае 30,4%, а мужчын — 19%.

Што да рэгіянальных адрозненняў, то выявіць пэўныя тэндэнцыі складана. Найбольшая колькасць беларусаў з лішняй вагой на Міншчыне (29,8%) і Віцебшчыне (28%). Найменшая колькасць у Мінску (22,7%) і на Гомельшчыне (25,5%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?