Эканоміка11

Міністр энергетыкі РФ: Пастаўкі нафты ў Беларусь у трэцім квартале могуць быць скарочаныя

Пастаўкі нафты ў Беларусь у трэцім квартале могуць быць крыху скарочаныя, паведаміў журналістам міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак 16 чэрвеня ў рамках Санкт-Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

«Тое, што цяпер прадугледжана графікам, мае на ўвазе некаторае памяншэнне ў дачыненні да першапачатковых планаў».

Як раней паведамлялася, з пачатку 2016 года Беларусь рэзка скараціла пастаўкі нафтапрадуктаў у Расію. У студзені—лютым аб`ём паставак знізіўся амаль у два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года. Мінэнерга Расіі ў адказ папярэдзіла, што расійскі бок мае права паменшыць аб`ём паставак нафты ў Беларусь у пяціразовым памеры ў дачыненні да недапастаўленага аб`ёму беларускага бензіну.

Прадстаўнікі беларускага ўрада тлумачылі зніжэнне паставак бензіну тым, што продаж у Расію стаў нявыгадны. Як заяўляў журналістам у лютым віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка, спыняючы пастаўкі ў РФ, Беларусь дзейнічае ў адпаведнасці з пагадненнем аб стварэнні Еўразійскай эканамічнай саюза. «Там дакладна агаворана: што тычыцца балансу паліўна-энергетычных рэсурсаў і ўзаемных паставак, яны ажыццяўляюцца па прынцыпе зваротнага рахунку», — сказаў ён. Калі акажацца, што цана пастаўкі нафтапрадуктаў у Расію ніжэйшая за цэны, па якіх можна іх рэалізаваць у Еўропе, у беларускага боку ёсць права не ажыццяўляць пастаўкі сабе ў страту. «Сёння цана сапраўды істотна ніжэйшая, розніца даходзіць да 100 долараў за тону», — паведаміў Сямашка, дадаўшы, што «рэнтабельнасць рэалізацыі беларускіх НПЗ вельмі далёкая ад гэтых 100 долараў».

Між тым намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Віталь Паўлаў 25 мая заявіў журналістам, што пастаўкі бензіну ў Расію вядуцца ў рамках дамоўленасцей. Аб`ёмы паставак ён не назваў. «Працуем у рамках дзейных дамоўленасцей. У прынцыпе, гаварыць у лічбах, калі прайшло няпоўных пяць месяцаў, не мае сэнсу», — сказаў Паўлаў. Кажучы пра перспектывы росту паставак бензіну ў Расію, ён адзначыў: «Паглядзім з улікам цэнавай кан`юнктуры. Рынак Расійскай Федэрацыі для нас — адзін з асноўных у частцы прасоўвання прадукцыі на экспарт».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць