Парламент Украіны прыняў пастанову аб звароце да Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея аб прадастаўленні аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве.

«За» прагаласавалі 245 дэпутатаў Вярхоўнай рады, супраць было пададзена 20 галасоў, адзін дэпутат устрымаўся. Яшчэ 66 дэпутатаў у галасаванні удзелу не бралі.

Раней законапраект быў ухвалены камітэтам Вярхоўнай Рады па пытаннях культуры і духоўнасці.

Дэпутат ад партыі «Удар» Марыя Маціос, прадстаўляючы ў Радзе законапраект, заявіла: «Калі ёсць незалежная дзяржава, а ў ёй павінны быць незалежнымі дух і вера».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?