Патрыярх Варфаламей прыбыў на Крыт, дзе сёння павінен пачацца Святы і Вялікі Сабор Правслаўнай Царквы.

Учора, у апошні дзень, прыняць удзел у Саборы вырашыў Сінод Сербскай Царквы. Такім чынам, у Саборы возьмуць удзел 10 з 14 агульнапрызнаных аўтакефальных цэркваў: Канстанцінопальская, Александрыйская, Ерусалімская, Кіпрская, Сербская, Эладская, Румынская, Албанская, Польская, Чэшскіх Земляў і Славакіі. Не прыедуць на Сабор дэлегацыі 4 цэркваў: Антыяхійскай, Грузінскай, Балгарскай і Маскоўскай.

Не выключана, што яны адправяць на Крыт сваіх назіральнікаў. Патрыярх Кірыл прайграў у вачах Крамля. Выявілася, што яго аўтарытэт і аўтарытэт узначаленай ім Царквы не такі ўжо і высокі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?