17 чэрвеня запрашаем вас у фан-зону «Аліварыя» на майстар-клас «Мова футбола». Заўзець па-беларуску вас навучаць:
- першы беларускамоўны міністр у Беларусі, а зараз пасол Беларусі у Францыі Павел Латушка, які на некалькі дзён прыляцеў з ахопленага футболам Парыжа ў Мінск і гатовы падзяліцца атмасферай свята.
- вядучыя спартыўныя каментатары краіны Павел Баранаў і Дзмітрый Герчыкаў, дзякуючы якім беларускую мову чуюць і, упэўнены, любяць мільёны.
Што будзе яшчэ:
- Нашы эксперты дадуць усім гасцям фан-зоны магчымасць выпрабаваць на сабе драйв жывога эфіру: самыя смелыя фанаты змогуць пракаментаваць матчы ў пары з профі.
- Усіх гасцей фан-зоны «Аліварыя» ў гэты дзень чакае таксама адмысловы тэст на веданне «футбольнай беларускай» толькі для сапраўдных заўзятараў.
«Мова футбола» нас аб'ядноўвае!
Дзе: парк Перамогі (узбярэжжа ракі Свіслач, скрыжаванне з пр. Машэрава)
Калі: 17 чэрвеня
А якой гадзіне: 14:30 - 16:00
Уваход вольны
18+