З выпрабавальнага палігона ў цэнтры расійскай Пермі збег робат і ўчыніў затор на дарозе. Гэта адбылося днём 14 чэрвеня.

Па словах інжынера Алега Ківакурцава, робат адпрацоўваў на выпрабавальнай пляцоўцы алгарытмы аўтаматычнага руху. Распрацоўшчык забыўся зачыніць вароты на пляцоўку. «Промабот» пакінуў будынак і апынуўся на праезнай частцы. У прылады разрадзілася батарэя, і ў выніку вакол яго ўтварыўся затор.

Неўзабаве на месца здарэння прыехалі супрацоўнікі ДІБДР. Інспектары зрабілі вымову выпрабавальніку і прымусілі пісаць тлумачальную запіску. Робата вынеслі з дарогі на руках.

Як паведамляе партал 59.ru, «промабот» трапляе ў гісторыю не першы раз. Паўтара года таму яго збіў аўтамабіль. Таксама нядаўна інжынеры знайшлі відэа, на якім жыхарка Пермі паказвала робату грудзі.

«Промабот», як пішуць на афіцыйным сайце распрацоўкі, з'яўляецца «жывым» робатам. Ён прызначаны для працы з людзьмі — прылада можа адказваць на пытанні, дапамагаць з навігацыяй і трансляваць рэкламу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?