Цана на нафту ўпала больш як на 3% за дзень. Упалі і фондавыя рынкі ЗША і Брытаніі. Гэта звязана з непакоем за падзенне эканомікі ў выніку магчымага галасавання брытанцаў за выхад з Еўрасаюза.

Цана на еўрапейскую нафту Брэнт апусцілася да $47,94 за бараль. Амерыканская нафта патаннела ніжэй за $47за бараль.

Падзенне кошту нафты зазвычай цягне за сабой падзенне расійскага і беларускага рубля.

Між тым доля прыхільнікаў выхаду Велікабрытаніі з ЕС вырасла да рэкорднага за 3 гады ўзроўню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0