Суд у Францыі прысудзіў трох расійскіх футбольных заўзятараў да тэрмінаў ад аднаго да двух гадоў турмы па абвінавачванні ва ўдзеле ў беспарадках у Марсэлі перад матчам паміж зборнымі Расіі і Англіі 11 чэрвеня.

АР

Мікалай Марозаў, Аляксей Еруноў і Сяргей Гарбачоў былі сярод 43 расійскіх фанатаў, затрыманых французскай паліцыяй у аўторак.

Як паведамляе агенцтва Асашыэйтэд прэс, Еруноў асуджаны на два гады турмы, Гарбачоў — на 18 месяцаў, а Марозаў — на 12 месяцаў. Ім таксама будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Францыі на два гады.

Аляксей Еруноў, які атрымаў максімальны тэрмін, на судзе прызнаў, што на відэазапісы бойкі з брытанскімі заўзятарамі фігуруе менавіта ён, але заявіў, што нікога не біў у ходзе бойкі.

Гарбачоў раней заявіў, што ў Марсэлі «усё было ўзаемна»: «Быў п'яны натоўп, які прыбыў з Англіі са сваімі абразамі прэзідэнта і свінячымі паводзінамі. Зноў жа, была куча правакацый, незразумелых выхадак, у тым ліку з боку французскіх заўзятараў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0