Элізабэт Уорэн (злева) і Хілары Клінтан. Фота «Хафінгтан пост».
Амерыканская прэса піша, што выбарам Хілары Клінтан у віцэ-прэзідэнты можа стаць сенатарка ад штата Масачусэтс Элізабэт Уорэн.
Уорэн належыць да левага крыла Дэмакратычная партыі, як і Бэрні Сандэрс, які супернічаў з Клінтан за права балатавацца. Пры выбары Уорэн Клінтан прыцягне галасы левых і ліберальных выбарцаў.
У якасці патэнцыйных віцэ-прэзідэнтаў Клінтан разглядае таксама выбітных палітыкаў з іспанскамоўнымі каранямі. Гэта можа быць дзяржсакратар па пытаннях жытла і гарадскога планавання Хуліан Кастра. Такія палітыкі сабралі б галасы latinos, іспанскамоўных амерыканцаў, доля якіх за апошнія гады вырасла, асабліва ў паўднёвых штатах.
Усяго ў шорт-лісце Клінтан каля дзясятка імёнаў.
На выбарах цэнтрыстка і прагматык Клінтан пазмагаецца з папулістам Дональдам Трампам, які перамагае на перадвыбарах у Рэспубліканскай партыі.
Клінтан — першая ў гісторыі ЗША жанчына, якая стала кандыдатам у прэзідэнты. Калі running mate on the ticket будзе таксама жанчына, у гэтым будзе доля нечаканасці.