Вядомая паэтка, першы сакратар Саюзу пісьменьнікаў Масквы памерла на 77‑м годзе жыцьця ў Падмаскоўі. Апошнія дні яна знаходзілася ў падмаскоўным санаторыі ў Адзінцоўскім раёне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына сьмерці — тромб, які адарваўся.

Рыма Казакова нарадзілася 27 студзеня 1932 г. у Севастопалі ў сям’і ваеннага. А маленства правяла ў Беларусі.

«Я вырасла ў Беларусі, пад Полацкам. Бацька мой нарадзіўся пад Віцебскам. Першай маёй мовай была беларуская, і беларускія песьні зь дзяцінства абкружалі мяне», ‑‑ казала паэтка.

Ул. інф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0