Два стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі B-52H Stratofortress удзельнічаюць у маштабных вучэннях BALTOPS 2016 і скінуць з паветра вучэбныя міны Mk 62 QuickStrike, паведамляе афіцыйны сайт ВПС ЗША.

«Парадны» пралёт В-52 у суправаджэнні знішчальнікаў розных краін НАТА падчас BALTOPS 2016. Фота alert5.com

«Парадны» пралёт В-52 у суправаджэнні знішчальнікаў розных краін НАТА падчас BALTOPS 2016. Фота alert5.com

Марскія міны могуць быць выкарыстаныя ў выпадку агрэсіі з боку Расіі, каб заблакаваць выхад баявых караблёў з расійскай ваенна-марской базы ў Калінінградзе ці падыходы да ўзбярэжжа краін Балтыі.

Бомбавы адсек В-52 з мінамі Mk 62 QuickStrike у вучэбным варыянце. Фота theaviationist.com

Бомбавы адсек В-52 з мінамі Mk 62 QuickStrike у вучэбным варыянце. Фота theaviationist.com

Міны Mk 62 QuickStrike - варыянт 500-фунтовай (227-кг) амерыканскай авіябомбы М 82, пераробленай у марскую міну, якую можна скідваць у мора з вялікай вышыні. Маюць магнітна-сейсмічныя ці магнітна-сейсмічна-ціскавыя дэтанатары.

Аперацыя праводзіцца ў супрацоўніцтве з галандскім тральшчыкам Vlaardingen, піша французскі сайт meretmarine.com.

Марскія вучэнні BALTOPS 2016 праводзяцца амаль адначасова з маштабнымі наземнымі і паветранымі вучэннямі НАТО ў Усходняй Еўропе. У BALTOPS 2016 прымаюць удзел больш за 6 тысяч вайскоўцаў, 49 караблёў, падводныя лодкі, 69 самалётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?