Як паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляда па Цвярской і Пскоўскай абласцях, 8 чэрвеня службовыя асобы аддзела фітасанітарнага нагляду, якасці збожжа і насеннага кантролю сумесна са службовымі асобамі іншых ведамстваў выявілі ў Ржэве пяць партый яблыкаў свежых агульнай вагой «больш за 102 тоны».

«Фітасанітарныя дакументы на гэтую прадукцыю пададзеныя не былі. Таварна-транспартныя дакументы былі пададзеныя на ўвоз у Расійскую Федэрацыю тавару піва «Лідскае», — адзначаецца ў рэлізе.

Падкаранцінная прадукцыя «выключаная з абароту і 15 чэрвеня 2016 года знішчаная на палігоне бытавых адходаў механічным спосабам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?