Члены Рады Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) у пятніцу, 17 чэрвеня, разгледзяць пытанне аб дзеючым з лістапада прыпыненні сяброўства Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі (ВФЛА) і вынесуць рашэнне аб допуску альбо нядопуску расійскіх лёгкаатлетаў на летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанейра. У пасяджэнні, якое адбудзецца ў Вене, будуць удзельнічаць 27 членаў Рады на чале з прэзідэнтам арганізацыі Себасцьянам Коў.

Яны азнаёмяцца з высновамі інспекцыйнай камісіі IAAF, якая сачыла за тым, як Расія прыводзіць працу сваёй федэрацыі і антыдопінгавых службаў ў адпаведнасць прад'яўленым патрабаванням. Даклад аб гэтым прадставіць кіраўнік камісіі Руне Андэрсан. У ходзе работы члены камісіі адчувалі ціск з многіх бакоў, уключаючы Расію, заявіў Андэрсан агенцтву NRK. Расія павінна паказаць, што бачыць праблему, вырашае яе і будзе працаваць над ёй і далей, дадаў ён.

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва WADA 15 чэрвеня паведаміла аб новых сур'ёзных абвінавачваннях у адрас Расіі. З 15 лютага па 29 мая гэтага года агенцтву па розных прычынах не ўдалося правесці ў РФ 736 планавых праверак на ўжыванне допінгу. У агенцтве заявілі, што ў Расіі спартсмены масава перашкаджаюць працы кантралёраў, прадстаўнікі ФСБ запалохваюць супрацоўнікаў WADA, а расійская мытня маніпулюе пакетамі з допінг-пробаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?