Аляксандр Лукашэнка сёння ў Гомелі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця рэгулярнага руху цягнікоў на электрычнай цязе па кірунку Гомель — Мінск — Гомель.

На цырымонію былі запрошаны работнікі і ветэраны БЧ, студэнты і навучэнцы транспартных навучальных устаноў Гомеля. Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў звярнуўся да кіраўніка дзяржавы па дазвол адкрыць рэгулярны рух цягнікоў па гэтым кірунку. Аляксандр Лукашэнка даў адпаведны дазвол, пасля чаго першы грузавы цягнік на электрацязе адправіўся са станцыі Гомель.

Кіраўніку дзяржавы паведамілі аб электрыфікацыі чыгуначнага ўчастка Асіповічы — Гомель і завяршэнні электрыфікацыі чыгункі Мінск — Гомель. Прэзідэнт азнаёміўся з новым рухомым саставам на электрычнай цязе вытворчасці кампаніі «Штадлер» і электравозам серыі БКГ-2 вытворчасці КНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?