Аляксандр Лукашэнка даручыў на працягу двух гадоў завяршыць будаўніцтва ў Гомелі новай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы і абсталяваць медустанову самым сучасным абсталяваннем.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, наведваючы ў Гомелі будаўнічую пляцоўку аб'екта па рэканструкцыі дзіцячай абласной клінічнай бальніцы.

«Мы дамовіліся, што гэта будзе самая сучасная бальніца. Гэта дзеці, і абсталяванне павінна быць адпаведным», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Асобныя даручэнні Аляксандр Лукашэнка даў у дачыненні да крыніц фінансавання будаўніцтва. Ён адзначыў, што ўдзельнічаць у гэтым павінны ўсё: і рэспубліканскі, і абласны, і гарадскі бюджэты, а таксама мецэнаты і бізнесмены.

«Я гатовы свой заробак аддаваць. Трэба збіраць патроху, каб гэта была агульнанародная будоўля, а не спадзявацца толькі на рэспубліканскі бюджэт», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік прапанаваў, каб неабходнае фінансаванне ў аб'ёме каля Br750 млрд узялі на сябе рэспубліканскі і абласны бюджэты ў суадносінах 50/50. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў такі варыянт, паабяцаўшы зрабіць усё неабходнае для больш хуткай рэалізацыі праекта.

У цяперашні час Гомельская вобласць адзіная ў краіне, дзе няма шматпрофільнай дзіцячай абласной бальніцы для аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. Бальніца, якая цяпер функцыянуе, ужо не адпавядае сучасным патрабаванням і нормам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?