Чаканая працягласць жыцця ў Беларусі дасягнула 78,9 года ў жанчын і 68,6 года ў мужчын. Гэтыя лічбы растуць пастаянна, але павольна.
Найбольшая працягласць жыцця ў Мінску. Сярэдняя жыхарка сталіцы можа разлічваць на 80,5 года жыцця. У мужчын лічба складае 71,1 года.
Найменшая працягласць жыцця фіксуецца ў Віцебшчыне. Жанчыны тут жывуць 78 гадоў, а мужчыны — 67,4 года.