Краіны Еўрасаюза працягнулі на год санкцыі, уведзеныя ў 2014 годзе супраць Крыма і Севастопаля, анексаваных Расіяй.

Reuters

У паведамленні Еўрасаюза, якое цытуе ВВС, гаворыцца, што санкцыі падоўжаныя да 23 чэрвеня 2017 года.

Гэта значыць, што краінам Еўрасаюза яшчэ на год забаронены імпарт тавараў з Крыма, любыя інвестыцыі ў эканоміку паўвострава, а таксама экспарт у Крым асобных відаў тавараў і паслуг.

У той жа час т.зв. губернатар Севастопаля Сяргей Мяняйлаў лічыць, што ў падаўжэнні санкцый ЕС у дачыненні да Крыма няма ніякай катастрофы, паўвостраў адаптуецца да санкцыйнага рэжыму.

Мяняйлаў падкрэсліў, што санкцыі перш за ўсё наносяць шкоду эканомікам тых дзяржаў, якія іх ініцыявалі і падтрымліваюць. «Для нас нічога катастрафічнага няма. Мы ўжо трэці год жывём ва ўмовах санкцый. Нас гэта падштурхоўвае да развіцця сваёй эканомікі без залежнасці ад заходніх кірункаў», — сказаў Мяняйлаў РІАН.

Пры гэтым, паводле яго слоў, нельга сказаць, што эканоміка рэспублікі «цалкам адаптавалася за такі кароткі тэрмін». «Але я думаю, што па гэтым кірунку мы ідзем», — сказаў Мяняйлаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0