Іспанія – Турцыя – 3:0.

Зборная Турцыі пакуль адна з тых каманд, якія пакідаюць найбольш слабое ўражанне на Еўра-2016.

У першай сустрэчы туркі бязвольна саступілі Харватыі (0:1). Сёння ж Іспанія здабыла першую буйную перамогу сярод усіх каманд чэмпіянату.

Два галы іспанцы забілі ў першым тайме (Марата і Наліта) і яшчэ адзін у другім (Марата). У выніку – 3:0.

Сітуацыя ў групе D наступная: Іспанія – 6 пунктаў, Харватыя – 4, Чэхія – 1, Турцыя – 0.

Іспанія датэрмінова выйшла ў плэй-оф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?