Вясковы школьнік з Магілёўшчыны перамог на рэспубліканскім конкурсе літаратурных прац. Яго рыхтавалі звычайныя пэдагогі. Праз хваробу Раман Шыхмін ня мае магчымасьці наведваць школу.

Аднак нават гэтая акалічнасьць не замінае ягонай працы адправіцца яшчэ на адзін конкурс — гэтым разам у Швайцарыю.

Сачыненьне на тэму «Што такое цярпімасьць» вылілася Раману Шыхміну ў «дзясятку» ў ягонай роднай школе Сяльцоўскай сярэдняй школе і і першае месца на рэспубліканскім конкурсе працаў.

Падрыхтоўкай хлопчыка займаліся самыя звычайныя выкладчыкі школы. Адзіная асаблівасьць абучэньня — Раман атрымлівае адукацыю ў хаце. У яго сур’ёзнае захворваньне крыві. Ужо шэсьць месяцаў хлопчык на мае магчымасьці надоўга пакідаць хату.

У астатнім ён звычайны хлопчык. Захапляецца кампутарам і імкнецца да актыўнага ладу жыцьця. Па школе Раман сумуе нездарма. Навучальная ўстанова невялікая — усяго 80 вучняў, затое адукацыя на ўзроўні. Паступленьне ў ВНУ амаль стопрацэнтнае.

СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0