Пасведчанні натарыуса падлягаюць абмену да 1 студзеня 2017 года. Адпаведную пастанову Міністэрства юстыцыі Беларусі ад 10 чэрвеня 2016 года №99 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што пасведчанні натарыуса, выдадзеныя да набыцця моцы гэтай пастановы Мінюста, падлягаюць абмену да 1 студзеня 2017 года.

У Інструкцыю аб парадку выдачы пасведчання натарыуса ўнесеныя змены і дапаўненні. Пасведчанне з'яўляецца дакументам, які пацвярджае статус натарыуса і яго сяброўства ў Беларускай натарыяльнай палаце. Бланк пасведчання належыць да дакументаў з пэўнай ступенню абароны і вырабляецца на падставе заказаў Беларускай натарыяльнай палаты. Заява аб выдачы пасведчання падаецца натарыусам у адпаведную тэрытарыяльную натарыяльную палату. Раней выдадзенае пасведчанне падлягае здачы ў Беларускую натарыяльную палату пры атрыманні натарыусам новага пасведчання, якому прысвойваецца ранейшы парадкавы нумар.

У выпадку прыняцця рашэння аб ануляванні пасведчання на ажыццяўленне натарыяльнай дзейнасці неабходна ў месячны тэрмін здаць пасведчанне ў Беларускую натарыяльную палату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0