У маі 2016 года кватэры ў Мінску падаражэлі ўпершыню ад жніўня 2015 года, інфармуе Realt.by. Гаворка вядзецца пра рэальныя ўгоды, зарэгістраваныя ў Нацыянальным кадастравым агенцтве.

Цана квадратнага метра вырасла з $1077 да $1090.

Колькасць ахвотных набыць кватэру ў Мінску гэтай вясной пабіла ўсе рэкорды. У параўнанні з мінулым годам за перыяд з сакавіка па май было заключана на 41% больш здзелак.

У залежнасці ад колькасці пакояў цэны былі наступнымі:

1-пакаёвыя кватэры: $1141 /м2 (+ 0,7% за месяц) — $39 000;

2-пакаёвыя кватэры: $1071 / м2 (+1,5%) — $51 500;

3-пакаёвыя кватэры: $1039 / м2 (+2,1%) — $70 000;

4-пакаёвыя кватэры: $990 / м2 (+1,4%) — $71 000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?