На сайце дзяржаўнай газеты «Слонімскі веснік» з'явілася паведамленне пра пачатак анлайн-абмеркавання месца ў горадзе, дзе мусіць з'явіцца помнік выбітнаму дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ і Слонімскаму старасце Льву Сапегу. 

Сярод прапанаваных пляцовак — сквер на Плошчы Леніна, гарадскі парк, сквер насупраць Дома гандлю, Плошча Сапегі і «тэрыторыя ля Центра культуры і адпачынку». 

Таксама паведамляецца, што кожны ахвотны можа спрычыніцца да ўзвядзення помніка, пералічыўшы грошы на рахунак Мясцовага фонду экаразвіцця «Спадчына Слонімшчыны» — «для збору, захоўвання і выдаткоўвання сродкаў на будаўніцтва помніка Льву Сапегу». 

УНП 590374643
бл. рх. 3135054410186
ЦБУ № 422 ААТ «АСБ Беларусбанк» у г. Слоніме 
вул. Чарняхоўскага, д.3
код банка 152101689
УНП банка 500054844

Эскіз помніка выглядае так. 

У час, калі старастам Слоніма стаў Леў Сапега (1586 год), горад дасягнуў небывалага росквіту. 

Слоніму вярнулі Магдэбурскае права, у горадзе пачалі праводзіцца Генеральныя соймы ВКЛ, аднаўляецца спалены татарамі касцёл святога Андрэя, разбудоўваецца замак і палац. 

Планы аб адкрыцці помніка Сапегу агучваліся яшчэ ў 90-х, але далей словаў тады справа не пайшла. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?