Жыхар Чыкага, 28-гадовы Антоніа Перкінс, быў застрэлены падчас жывой трансляцыі ў фэйсбуку, якую ён вёў. Як паведаміў прадстаўнік чыкагскай паліцыі, кулі трапілі Перкінсу ў галаву і ў шыю.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў адным з заходніх раёнаў горада.

Відэа з момантам забойства было даступнае ў сацсетцы, яго паспелі паглядзець звыш за 700 тысяч разоў.

Гэта ўжо другое забойства ў Чыкага ў ходзе жывой трансляцыі ў фэйсбуку за апошнія тры месяцы.

У сакавіку мужчына, асобу якога высветліць не ўдалося, атрымаў 16 агнястрэльных раненняў падчас падобнай трансляцыі.

Жывая трансляцыя ў фэйсбуку дазваляе любому ахвотнаму выходзіць у жывы эфір у любы час. Тэхналогія была запушчаная ў 2010 годзе, але стала папулярнай толькі ў апошнія некалькі месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?