Чацвёрты год запар у краіне скарачаецца колькасць курцоў. Пра гэта кажуць вынікі даследавання беларускіх сем’яў, апублікаванага Белстатам.

Па стане на пачатак года курылі 24% беларусаў, старэйшых за 16 гадоў.

Сярод мужчын доля курцоў складае 46,6%. Найбольш шкодзіць свайму здароўю ўзроставая група ад 40 да 49 гадоў (57,5%), аднак і сярод маладзёнаў — 16-19 гадоў — хапае аматараў цыгарэт (19,6%). Кожны трэці беларус захоўвае дрэнную звычку, выходзячы на пенсію.

Курцоў сярод жанчын значна менш — 8,6%. Іх доля найбольшая ва ўзроставай групе ад 30 да 39 гадоў (18,1%). А вось пасля 60 гадоў цыгарэты ў зубах пакідаюць толькі 1,6% сталых беларусак.

Што да рэгіянальных адрозненняў, то рэйтынг курцоў выглядае наступным чынам:

  1. Магілёўшчына — 26,7%.
  2. Гомельшчына — 24,5%.
  3. Міншчына — 24,4%.
  4. Віцебшчына — 23,7%.
  5. Мінск — 23,5%.
  6. Брэстчына — 23,2%.
  7. Гродзеншчына — 22,4%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?