Міжнародны алімпійскі камітэт разглядае імавернае адхіленне ад удзелу ў Алімпіядзе ў Рыа не толькі расійскіх лёгкаатлетаў, але і ўсёй расійскай спартыўнай дэлегацыі ў поўным складзе.

Пра гэта паведамляе нямецкі Spiegel са спасылкай на крыніцу ў МАК. Яшчэ адзін варыянт выніковага рашэння — забарона на ўдзел у Гульнях прадстаўнікоў ад Расіі ў асобных відах спорту.

У пятніцу, 17 чэрвеня, Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый пакінула ў сіле лістападаўскае рашэнне аб дыскваліфікацыі Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі. 47 расійскіх спартсменаў у спорт больш не вернуцца, яшчэ 57 часова адхіленыя за ўжыванне забароненых прэпаратаў.

19 чэрвеня Міжнародны алімпійскі камітэт падтрымаў і ўхваліў рашэнне Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі пра дыскваліфікацыю расійскіх лёгкаатлетаў.

Ключавое пасяджэнне МАК прызначана на аўторак, 21 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?