Баскетбалісткі зборнай Беларусі ў першай гульні «суцяшальнага» турніру алімпійскай кваліфікацыі перамаглі аргентынак з розніцай 40 балаў (84:44) і згуляюць з карэянкамі за пуцёўку на Алімпійскія гульні-2016.
Сёння падапечныя Анатоля Буяльскага сустрэнуцца з камандай Рэспублікі Карэя ў паядынку за апошні пропуск у Рыа-дэ-Жанейра. На папярэднім этапе кваліфікацыі беларускі ўступілі карэянкам з лікам 65:66.
Раней права паездкі ў Рыа заваявалі баскетбалісткі Іспаніі, Францыі, Турцыі і Кітая, якія паспяхова правялі свае адборачныя матчы ў Нанте. Акрамя іх у баскетбольных баталіях Алімпіяды-2016 прымуць удзел каманды Бразіліі, ЗША, Сербіі, Канады, Аўстраліі, Сенегала і Японіі.
0
0
0
0
0
0