Аператар velcom запусціць у Беларусі мабільную станцыю з 30-метровай мачтай, якая будзе выкарыстоўвацца для павышэння якасці сувязі ў цяжкадаступнай мясцовасці і месцах масавага збору людзей.

Перасоўную базавую станцыю збяруць па эксклюзіўным праекце. Вышыня мачты складзе рэкордныя 30 метраў — гэта будзе самая вялікая «сота на колах», якая калі-небудзь выкарыстоўвалася ў Беларусі. Яна зможа адначасова абслугоўваць некалькі тысяч абанентаў у радыусе 5 кіламетраў.

Мабільны комплекс будуць прымяняць у якасці альтэрнатывы стацыянарнай вышцы ў цяжкадаступнай мясцовасці, а таксама для павышэння ёмістасці сеткі падчас масавых мерапрыемстваў.

Новы мабільны комплекс можа з'явіцца ў Беларусі ўжо налета. Ён папоўніць «аўтапарк» velcom, які цяпер налічвае сем мабільных базавых станцый. Тэхналогія ўнікальная для Беларусі: пакуль яе ніхто больш не выкарыстоўвае, падкрэсліваюць у кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?