Нагодай для такіх заяваў сталіся скандалы падчас Чэмпіянату Польшчы. На матчы ў горадзе Бэлхатаў хуліганы‑заўзятары, уварваўшыся на футбольнае поле, учынілі масавую бойку. Амаль цалкам зьнішчыўшы трыбуны, хуліганы спрабавалі біцца з паліцыяй.
Каб пазьбегнуць такіх сытуацый падчас Эўра‑2012, урад пачаў працу над законапраектам па прадухіленьні боек на матчах. Калі парлямэнт ухваліць прапанову ўраду, то за выхад на поле заўзятар заплаціць 5 тыс. даляраў штрафу, за кожнае чарговае парушэньне — 20 тыс. даляраў.