Футбольныя фанаты часта маюць нядобрую рэпутацыю, ад іх стараюцца трымацца далей. Але бываюць і прыемныя выключэнні.
На YouTube размешчаны ролік, на якім бачна, як ірландскія заўзятары ў перапоўненым цягніку па дарозе ў Бардо спяваюць калыханку маленькаму дзіцяці.