На міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі Eurosatory 2016 канцэрн Rheinmetall прэзентаваў новую баявую машыну пяхоты Lynx, якая стане асновай для цэлай сям'і новых машын.

БМП добра абароненая і цяжка ўзброеная - стабілізаванай 35-мм аўтаматычнай пушкай, 7,62-мм кулямётам, кіраванымі супрацьтанкавымі ракетамі. Пры гэтым розная зброя можа атакаваць адначасова розныя цэлі - камандзір і наводчык могуць весці агонь незалежна адзін ад аднаго.

Модульная сістэма пабудовы БМП дазволіць на яе базе зрабіць таксама бронетранспарцёр, рамонтна-эвакуацыйныя, браніраваныя медыцынскія, выведныя баявыя і камандныя машыны.

janes.com

janes.com

«Lynx — новае модульнае сямейства машын, якія прапануюць нашым кліентам самыя высокія стандарты трываласці, мабільнасці, агнявой моцы», — цытуе сайт кампаніі Бена Хадсана, кіраўніка аддзялення Rheinmetall Vehicle Systems. 

Экіпаж забяспечаны сістэмай лічбавай сувязі, камп’ютарам кіравання агнём, дысплэі даюць магчымасць назіраць за сітуацыяй на 360 градусаў. Ёсць лазерныя сістэмы папярэджання аб абстрэле і акустычная сістэма пошуку варожых снайпераў.

Максімальная хуткасць даволі цяжкай (у залежнасці ад варыянта - да 44т) машыны - больш за 70 км/г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?