Міністэрства па падатках і зборах Беларусі просіць грамадзян, якія здаюць кватэры і іншыя памяшканні, аплаціць падатак за ліпень 2016 года загадзя ў сувязі дэнамінацыяй, паведамілі ў прэс-службе МПЗ.

«У сувязі з правядзеннем дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Беларусі банкам прадастаўленае права 1 ліпеня 2016 года не ажыццяўляць разліковае і касавае абслугоўванне кліентаў альбо прыпыняць аказанне кліентам асобных відаў паслуг па ажыццяўленні банкаўскіх аперацый. Пры здачы фiзiчнай асобай у арэнду (субарэнду), наём (паднаём) жылых або нежылых памяшканняў, а таксама машына-месцаў і выплаце падаходнага падатку з фізічных асоб у фіксаваных сумах штомесяц апошнім днём выплаты такога падатку за ліпень 2016 года з'яўляецца 1 ліпеня. З улікам вышэйсказанага, мы просім загадзя паклапаціцца аб своечасовай выплаце адзінага падатку», — падкрэслілі ў міністэрстве.

У прэс-службе нагадалі, што ў адпаведнасці з арт.52 Падатковага кодэкса Беларусі ў выпадку выканання падатковага абавязацельства ў больш познія тэрміны ў параўнанні з устаноўленымі заканадаўствам налічваюцца пені за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі, уключаючы дзень выплаты (спагнання), на працягу ўсяго тэрміну невыканання падатковага абавязацельства пачынаючы з дня, якi iдзе за ўстаноўленым падатковым заканадаўствам днём аплаты падатку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?